Пераможца конкурса дзіцячага малюнка атрымае 2000 даляраў
Кожны можа прадставіць адзін альбо некалькі малюнкаў па падтэмах: “Захаваем планету, не выкідаючы ежу” і “Выкідаючы ежу, мы забруджваем планету”.
Першая прэмія – 2 тысячы даляраў, другая – 1 тысяча. Яшчэ па адным пераможцы абяруць у кожным рэгіёне (1 тысяча даляраў). Усім пераможцам і іх суправаджаючым аплоцяць паездку на цырымонію ўзнагароджання.
Малюнкі ўдзельнікаў конкурса будуць выкарыстоўвацца для правядзення выставаў, афармлення сайтаў, вырабу плакатаў, публікацый, для прыцягнення сродкаў на правядзенне дзіцячых мерапрыемстваў па ахове навакольнага асяроддзя.
Малюнак фарматаў А3 альбо А4 можна выканаць у любым стылі і тэхніцы: малюнак алоўкам, акварэль і г.д. Ён павінны прадстаўляцца ўпершыню.
Конкурсныя работы прымаюцца ў рэгіянальны офіс ЮНЭП да 15 сакавіка. На адваротным баку малюнка – імя і кантакт удзельніка. На капэрце надпіс: “23rd International Children’s Painting Competition”. Цалкам умовы ўдзелу ў конкурсе (у тым ліку правілы падпісвання прац) можна прачытаць па-англійску тут.
Адрас рэгіянальнага офіса ЮНЭП для Еўропы:
UNEP REGIONAL OFFICE FOR EUROPE (ROE)
Конкурс дзіцячага малюнка ладзіцца з 1991 года. Яго ўдзельнікамі сталі дзеці з 150 краін. Конкурс ладзіцца ААН, японскім Фондам за глабальны свет і навакольнае асяроддзе, кампаніяй “Байер”і карпарацыяй “Нікан”.
Здымак afepunesp.blogspot.com