Канакрады забівалі скрадзеных жывёл дзеля мяса
У апошні час зарэгістравана некалькі выпадкаў знікнення свойскай жывёлы, “рожкі ды ножкі” якой пазней знаходзілі непадалёк.
Усё, што можна выкарыстаць у ежу, злодзеі забіралі.
Аналагічны выпадак здарыўся ў вёсцы Воўпа ў першых лічбах верасня, у мясцовага жыхара знік конь, які пасвіўся каля вёскі.
І зноў ад жывёлы засталіся толькі косткі.
Гэтым разам злачынцаў атрымалася затрымаць па гарачых слядах.
Падазраваныя – жыхары вёскі Дубаўцы і Скідзеля – прызналіся, што мяса паспелі прадаць.
Тады ж яны спрабавалі скрасці карову з фермы, але яна актыўна супраціўлялася, аднаго са злодзеяў пракаціла каля 70 м на рагах, іншым пакінула сінякі і збегла.
Падазраваныя прызналіся ў крадзяжы яшчэ аднаго каня з гэтай жа вёскі і каровы з вёскі Плябанаўцы.
Паводле http://uvd.grodno.by
Здымак http://dengi.onliner.by