Жыхары Гродна пра пошліну на выезд за мяжу: Дадатковая жалезная заслона
“Думаю, што гэта яшчэ невядома, пачакаем. Я дык не езджу, мне гэта не пагражае. Але ці мы штосьці зменім? Папляскалі ўжо, быў час. Далей будзем пляскаць?”
“Можа, і правільна. Калі я не езджу, то мне ўсё роўна, прабачце”.
“Калі датычыць тых, хто займаецца камерцыяй, перавозкай тавараў туды-сюды, то гэта справядліва. А калі паездка турыстычная, калі чалавек раз ці два ў жыцці едзе некуды ўпершыню, то гэта не варта ўводзіць, толькі для камерсантаў”.
“Лухта поўная! Я не згодны з гэтым, вядома. Гэта як дадатковая жалезная заслона: сядзіце тут і купляйце сваё”.
“Я думаю, ёсць нейкія парушэнні. Людзям жа трэба ездзіць за мяжу, зносіцца з іншымі. Я супраць”.
“Гэта зусім няправільна, я лічу. Сто долараў — гэта за ўвоз тавару, а калі я так проста паехаў у госці? Мне таксама трэба плаціць гэтыя сто долараў, атрымліваецца? Я нічога не вязу, і трэба мне плаціць? Я супраць гэтых пошлінаў, несур’ёзна!”
“Заплацяць і паедуць… Я лічу, што хоць народ ужо не выбірае, але заслугоўвае таго кіраўніка, якога выбраў. Сустрэў свайго знаёмага, ён гаворыць: мусіць, народ ужо не вытрымае. А я і гавару, што 20 гадоў таму я таксама думаў, што народ не вытрымае, але ж прайшло 20 гадоў, колькі цярпець таму народу? Я ўжо нават не ведаю”.