Сіноптыкі прагназуюць на Гарадзеншчыне роўнае восеньскае надвор’е

|

Сёння ўначы будзе воблачна з праясненнямі, слабы туман, часам дождж, +11…+13ºС.

17 верасня раніцай і днём часам дождж, магчымыя навальніцы, у асобных раёнах слабы туман.

Вецер паўднёва-усходні 5-10 м/с.

Тэмпература паветра +16…+18ºС.

 

18 верасня характар надвор’я істотна не зменіцца.

Часам дажджы, у асобных раёнах моцныя. Вецер пераменных напрамкаў 4-9 м/с.

Тэмпература паветра ўначы  +9…+14°С, днём    +11…+16°С

 

19 верасня кароткачасовыя дажджы, уначы і раніцай месцамі туман.

Вецер паўднёвай чвэрці 4-9 м/с.

Тэмпература паветра  +8…+13°С уначы,   +11…+16°С днём.

 

Паводле папярэдняга прагнозу “Гроднааблгідрамету”, 20-22 верасня ў Гродне і вобласці пройдуць кароткачасовыя дажджы.

Уначы і раніцай у асобных раёнах туман.

Тэмпература паветра ўначы +5…+10°С, днём +11…+16°С, 22 верасня месцамі да +18°С.

 

Здымак http://zhurnal.lib.ru