ПРЫСВЯЧЭННІ БЫКАВУ СТАЛІ БЕСТСЕЛЛЕРАМ

|

Кніга “Пасланец мужнасці”выдадзеная “Кнігазборам” накладам у 200 асобнікаў. Яшчэ сто асобнікаў выкупіў Саюз беларускіх пісьменнікаў. Таму ў вольным продажы зборніка не будзе. У кнігу ўвайшлі вершы беларускіх аўтараў, сярод якіх Рыгор Барадулін, Анатоль Вярцінскі, Ніл Гілевіч, Сяргей Законнікаў ды іншыя, а таксама творы замежных аўтараў. Удзел ва ўкладанні зборніка прынялі СПБ і даследчык творчай спадчыны Васіля Быкава Сяргей Шапран.

Сашка Верацейчык паводле “Нашай нівы”