Шчучынскія школьнікі знайшлі артылерыйскія снарады
Адзін з чацьверакласнікаў распавёў пра знаходку дарослым, а тыя – супрацоўнікам міліцыі.
Выратавальнікаў выклікаў ваенны камісарыят.
Размініраванне даручана сапёрнай групе вайсковай часткі №5522 Гродна.
Гэта трэцяя небяспечная знаходка на Гарадзеншчыне за апошні час.
Два тыдні таму баявы снарад заўважылі на палігоне каля вёскі Глушнева Гродзенскага раёна, а пасля і каля вёскі Зарачанка.
Яны таксама засталіся з часоў другой Сусветнай вайны.
МНС нагадвае, што кранаць альбо перамяшчаць падазроныя прадметы катэгарычна забараняецца.
Неабходна неадкладна паведаміць пра знаходку па тэлефонах 101 альбо 102 і паклапаціцца, каб ніхто не падыходзіў да небяспечнага месца.
Паводле http://mchs.gov.by