Гарадзенскія габрэі пачынаюць адзначаць Сукот

|

Перад прыйшоўшымі паслухаць музыку гарадзенцамі выступіў беластоцкі клезмер-гурт “Frey-Lech Trio” пад кіраўніцтвам Леха Яна Мазурэка.

 

Музыка гучала розная – як інструментальныя кампазіцыі , так і песні на розных мовах. Польская перапляталася з ідзіш і эсперанта, песні балканскіх габрэяў з вядомай “Тум-балалайкай”.

Паміж музыкамі і залай амаль увесь час лётаў перакладчык. Яго ролю выконваў  намеснік старшыні таварыства “Сябраў жыдоўскай культуры” ў Беластоку Дарыюш Шада-Бажышкоўскі. Па словах Дарыюша, за два дні ім удалося даць тры канцэрты – адзін у Польскай Мацежы Школьнай, другі ў Лідзе і трэці, самы вялікі, у Вялікай харальнай сінагозе ў Гродне.

 

align=”left” alt=”Ицхак Кофман, Гродно, Іцхак Кофман” >Перад канцэртам слова ўзяў гарадзенскі равін Іцхак Кофман, які распавёў, што свята Сукот афіцыйна распачнецца ў сераду ўвечары. “Свята цягнецца сем дзён. Вы бачылі, што перад уваходам ужо пабудавалі шалаш і там мы будзем есці і піць – мы вас запрашаем. А ў нядзелю запрашаем вас на свята дзетак”.

 

Сам Сукот гэта свята, калі традыцыя загадвае габрэям выходзіць з дамоў і жыць у сукке (г.зн. будане, намёце), успамінаючы аб падарожжах продкаў па Сінайскай пустыні пасля іх зыходу з Егіпта.