Канцэрт польскай класічнай музыкі пройдзе ў гарадзенскім Новым замку
Аркестр выступіць пад кіраўніцтвам вядомага польскага дырыжора Яна Мілаша Зажыцкага (Jan Miłosz Zarzycki) – прафесара музычнпага ўніверсітэта Фрыдэрыка Шапэна ў Варшаве, лаўрэата міжнародных музычных конкурсаў, уладальніка спецыяльнай узнагароды за неацэнныя заслугі ў галіне польскай музычнай культуры.
Арганізатары імпрэзы – Гарадзенская капэла пры падтрымцы Генеральнага Консульства РП у Гродне.
На вечарыну ў Новым замку запрашаюцца ўсе аматары польскай музычнай культуры.
Пачатак канцэрта ў 18.00.
Уваход вольны.
Паводле http://znadniemna.pl