Праверка сувязі: у Гродне загудуць сірэны
Упраўленне МНС просіць гарадзенцаў з разуменнем паставіцца да планавых мерапрыемстваў і не пужацца.
Гук электрасірэны распаўсюджваецца ў радыюсе 300-400 метраў і павінны папярэджваць грамадзян пра небяспеку ў выпадку ўзнікнення надзвычайных сітуацый.
Пачуўшы сігнал, неабходна ўключыць радыё альбо тэлевізар, праслухаць паведамленне і выканаць усе рэкамендацыі.
У Гродзенскай вобласці ўсталяваныя 472 сірэны.
Каб упэўніцца ў працаздольнасці сістэмы гукавога апавяшчэння, яе праверка ладзіцца двойчы на год.
МНС выкарыстоўвае і больш сучасныя метады папярэджання грамадзян пра небяспеку.
Сёлета з’явілася магчымасць выкарыстоўваць для гэтых мэтаў SMS-раcсылкі, распрацоўваецца сістэма апавяшчэння праз каналы кабельнага тэлебачання.
Паводле http://mchs.gov.by