Гарадзенцаў навучаць быць здаровымі
Акцыю “Мой здаровы горад” з 15 да 17 гадзін 20 верасня ладзіць Гродзенскі абласны цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.
Акрамя кансультацыйнага пункта, у гэты дзень будзе працаваць дэгустацыйная выстава прадуктаў здаровага харчавання, фіта-вітамінных і мінеральных комплексаў, натуральных лекавых сродкаў.
Што такое здаровы лад жыцця, гарадзенцы змогуць даведацца з матэрыялаў выставы інфармацыйна-адукацыйных матэрыялаў і на гульнявой пляцоўцы “Здаравячок”.
Ахвотным дапамогуць змерыць артэрыяльны ціск, вызначаць вагу, індэкс вагі цела і дадуць неабходныя рэкамендацыі.
Тут жа арганізуюць конкурс малюнкаў на асфальце, бяспройгрышнуя латарэю, рухомыя гульні.
На гэты час тэрыторыя каля моладзевага цэнтра абвешчаная зонай, вольнай ад палення.
Мэта акцыі – прыцягнуць увагу да праблемы захавання і ўмацавання здароўя, здаровага ладу жыцця, прафілактыцы захворванняў.