На Гродна абрынуліся залевы. Дажджы ўзмацняюцца

|

Дажджы рознай інтэнсіўнасці ідуць ва ўсіх раёнах, на ўсходзе вобласці ўчора грымела навальніца.

За мінулыя суткі на поўдні Гарадзеншчыны выпала 12 мм ападкаў (60% ад дэкаднай нормы), у заходніх раёнах – 20 мм пры дэкаднай норме 16 мм.

Пашанцавала цэнтральным і ўсходнім раёнам: усяго 2-4 мм за суткі.

 

У бліжэйшую ноч будзе   воблачна, дождж, часам моцны.

Вецер паўночна-усходні 5-10 м/с, парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра +10…+12ºС, па вобласці да +14ºС.

Днём 20 верасня будзе пераважаць воблачнае надвор’е.

Дажджы месцамі ўзмацняцца.

Тэмпература паветра +12…+14ºС, па вобласці да +17ºС.

 

У суботу-нядзелю на Гарадзеншчыне будзе воблачна з праясненнямі.

21 верасня часам дождж.

Вецер заходняй чвэрці 5-10 м/с.

Тэмпература паветра ўначы +7…+12°С, днём +10…+15°С.

 

22 верасня ўначы пераважна без ападкаў, днём у асобных раёнах магчымы кароткачасовы дождж, уначы і раніцай у асобных раёнах туман.

Тэмпература паветра +6…+11°С уначы, +12…+17°С днём.