На Гарадзеншчыне з сярэдзіны тыдня пачнуцца замаразкі
“Гроднааблгідрамет” папярэджвае пра ўзмацненне ветру ў многіх раёнах Гродзенскай вобласці парывамі да 15 – 20 м/с.
Бліжэйшыя ноч будзе воблачнай, без істотных ападкаў.
Вецер паўночна-заходні 6-11 м/с, парывы да 18 м/с.
Тэмпература паветра +7…+9ºС.
24 верасня днём будзе воблачна з праясненнямі, на большай частцы тэрыторыі вобласці пройдуць кароткачасовыя дажджы, +11…+13ºС.
Парывы ветру ў Гродне дасягнуць 14 м/с, у вобласці да 15-20 м/с.
25 верасня месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы.
Вецер паўночна-заходні 7-12 м/с, днём парывы да 14 м/с.
Тэмпература паветра ўначы +2…+7°С, днём +7…+12°С.
26 верасня вецер крыху сціхне, а начная тэмпература знізіцца да +1…+6°С, на глебе магчымыя замаразкі да 0…-3°С.
Паводле папярэдніх прагнозаў, 27-29 верасня па тэрыторыі Гродзенскай вобласці месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы.
Тэмпература паветра ўначы +1…+6°С, месцамі замаразкі да 0…-3°С, днём +7…+12°С.
Сярэдняя дэкадная тэмпература паветра чакаецца на 1ºС ніжэй кліматычнай нормы (норма +9,7…+10,8ºС).
Здымак http://altaynews.kz