Сукот для дзетак і для сем’яў

Пра традыцыі распавёў гарадзенскі равін Іцхак Кофман. Ён казаў пра розныя адгалінаванні іудаізму і іх адносіны да гэтага свята.

Адначасова ў шалашы, пабудаваным ля харальнай сінагогі, пачалося дзейства – дзеці клеілі сцяжкі з зоркаю Давіда, а затым пачалася гульня, дзе трэба было дазванавацца пра словы, звязаныя са святам Сукот.

Працягам праграмы былі танцы і гульні, у якіх прымалі ўдзел не толькі дзеці, але і дарослыя.

 

Пра свята і яго трыдыцыі расказвае арганізатарка свята Алена Куцэвіч, дырэктар гарадзенскага габрэйскага абшчынныга дома “Менора”:

 

“У старажытнасці гэта было адно з трох святаў, калі габрэі наведвалі старажытны Храм. Зараз у нас храма няма – мы будует такі намёт – Суку. Па-першае, таму што гэта восеньскае свята ўраджаю, а па-другое – свята связанае з сыходам габрэяў з Егіпту: калі яны сыходзілі, яны жылі ў такіх намётах 40 год. Шмат якія святы звязаныя з гісторыяй выхаду з Егіпту”.

Першым мерапрыемствам у сёлетнім адзначэнні гарадзенскімі габрэямі свята Сукот стаў канцэрт клезмер-групы габрэйскай музыкі “Frey-Lech Trio” пад кіраўніцтвам Леха Яна Мазурэка. Канцэрт прайшоў яшчэ тыдзень таму і сабраў больш за сто слухачоў. Свята сукот па габрэйскай традыцыі пачалося ў гэтым годзе ўвечары 18 верасня, скончыцца яго святкаванне 25 верасня.