Гродна стане культурнай сталіцай Беларусі

|

У бліжэйшы час будзе створаны аргкамітэт, які ў 2014 годзе зоймецца падрыхтоўкай і правядзеннем у Гродне культурных акцый, распрацоўваецца план мерапрыемстваў.

 

Міністэрства культуры распачало акцыю “Культурная сталіца Беларусі” ў 2010 годзе дзеля актывізацыі дзейнасці рэгіянальных устаноў культуры і мясцовых органаў улады. Мяркуецца, што гэта дапамагае прыцягваць у рэгіёны турыстаў і ладзіць больш культурных мерапрыемстваў.

За гэты час культурнымі сталіцамі паспелі пабываць Полацак, Гомель, Нясвіж і Магілёў.

 

На валоданне ўрачыстым званнем у 2014 годзе прэтэндавалі Гродна і Маладэчна.

 

Паводле http://www.belta.by

Здымак http://www.belarus.by