“Смешныя грошы” Рэя Куні на сцэне Гродзенскага драмтэатра

|

На сцэне Гродзенскага драмтэатра камедыя па пьесе Рэя Куні пройдзе 1 кастрычніка.

 

“Я не шукаю “сюжэт камедыі” альбо “забаўляльную лініюсюжэтнай гісторыі”, – напісаў Рэй Куні ў сваіх “Правілах фарсу”. – Я шукаю трагедыю. Фарс, больш чым камедыя, роднасны трагедыі…

Усё, што адбываецца на сцэне, павінна лёгка ўсспрымацца гледачом… Мова вельмі простая, на ўзроўні жыцейскага… Дзве гадзіны, якія глядач правядзе ў тэатры – гэта дзве рэальныя гадзіны ў існаванні персанажаў. Ніякага перапынку.”

 

“Смешныя грошы” адпавядаюць гэтаму правілу.

Сціплы бухгалтар звыкла едзе ў метро і… знаходзіць чамадан з грашыма. Ды яшчэ ў дзень нараджэння! Ды яшчэ фунтаў сцерлінгаў!

Ён, як прыстойны чалавек, даязджае да дому, да жонкі, да святочнага стала, але, … трэба нешта рабіць!

Лепш за ўсё – пачаць новае жыццё, таму што ні праца, ні звыклы побыт не сумяшчальныя з валізкай грошай.

 

І цяпер бухгалтар занепакоены тым, як найхутчэй з’ехаць на бяспечную адлегласць і не выклікаць падазрэнняў.

Але тлумачэння патрабуюць то сябры, то паліцыя, то таксіст, да таго ж у чамадана з’явіўся мафіёзны гаспадар.

Кожны з іх дзеля грошай гатовы на ўсё.

 

Пачатак спектакля “Смешныя грошы” -19.00.

Квіткі можна набыць у касе драмтэатра.

Узроставыя абмежаванні: 14+.