Мікалай Аўтуховіч 2 месяцы галадуе ў следчым ізалятары.

|

Ваўкавыскі прадпрымальнік абвясціў галадоўку 16 красавіка.

Гэта ён палічыў адзінай магчымасцю прыцягнуць увагу да лёсу свайго і арыштаваных адначасова з ім прадпрымальнікаў Юрыя Лявонава і Уладзіміра Асіпенкі. Справа, падазраванымі па якой яны праходзяць, была скончана некалькі год там, вінаватыя адбываюць пакаранне

. Прадпрымальнікі былі заключаны пад варту 8 лютага, утрымліваюцца ў мінскім следчым ізалятары, аднак следчых дзеянняў з імі практычна не праводзіцца.

Мікалай Аўтуховіч патрабуе суда альбо спынення крымінальнай справы.