“Нёман” згуляў унічыю з “Тарпеда-БелАЗ”
Перад пачаткам гульні на афіцыйным сайце жодзінцаў з’явілася выява аднаго з лепшых гульцоў гэтай камандай. Арцём Васькоў, які калісьці згуляў некалькі сустрэч за гарадзенцаў, з двума ружжамі на плячы рытарычна зыпытваецца “Як наконт трох ачкоў?”.
І сапраўды, жодзінцы, якія ў мінулым туры сенсацыйна адолелі ў Барысаве БАТЭ (1-0), нагулялі добры “апетыт” і рабілі стаўку толькі на перамогу ў сустрэчы з “Нёманам”.
У першым тайме каманды гулялі вельмі асцярожна, практычна без удараў па браме суперніка. Напрыканцы тайма смеласць праявілі гарадзенцы: тройчы на вастрыні іх атак аказваўся Павал Савіцкі і кожны раз апрацоўваў мяч вельмі няўдала, марнуюючы добрыя шансы забіць гол.
Другі тайм больш актыўна распачалі гаспадары. Аднак на 56-й хвіліне галявы момант зноў стварылі гарадзенцы. Гэта камерунец Гі-Стэфан Эсамэ апынуўся сам на сам з брамнікам гаспадароў Хамутоўскім, але прамарудзіў з ударам!
Праз пяць хвілін легіянер “Нёмана” стварае чарговы галявы момант для Савіцкага, удар якога адбівае Хамутоўскі.
Цярпенне Саладоўнікава скончылася на 76-й хв., калі пасля чарговай няўдалай сустрэчы з мячом Савіцкі парушыў правілы і атрымаў жоўтую картку. Замест нападніка на поле выйшаў Яўген Савасц’янаў.
На 79-й хв. цэліў здалёк у браму гаспадароў Мільян Яблан, аднак мяч праляцеў вышэй брамы.
У апошнія хвіліны сустрэчы гаспадары населі на браму гарадзенцаў, аднак нічога небяспечнага стварыць не здолелі.
Цяпер гарадзенцаў чакае сустрэча з традыцыйна нязручным супернікам – салігорскім “Шахцёрам”, які змагаецца за залатыя медалі чэмпіянату. Гульня адбудзецца 20 кастрычніка ў Гродне.
У турнірнай табліцы “Нёман” па-ранейшаму ідзе шостым, адстаючы на ачко ад жодзінскай каманды.
5 кастрычніка. “Тарпеда-БелАЗ” – “Нёман” 0-0