“Год беражлівасці”: як зрабіць стойку пад штандар

|

Стойка ўяўляе сабой чатырохвугольную тумбу. Аснову і вечку (покрыўку) робяць з пяціслойнай фанеры альбо з тонкіх дошак. Вечку накрываюць тонкай фанерай, каб не было бачна шва. Бліжэй да тыльнай сценкі робяць адтуліну для дрэўка штандару, а па баках – для малых сцяжкоў. Бакавыя сценкі робяць з тонкай фанеры.

 

Каркас стойкі робяць з брускоў 4Х4 сантыметры. Прымацаваць іх можна з дапамогай шрубаў. Да каркаса цвікамі прымацоўваюць сцены, аснову і вечку.

Задняя сценка тумбы застаецца гладкай. Да пярэдняй і бакавых прымацоўваюць з дапамогай клея плінтусы, карнізы і бакавыя раскладкі. Іх выкройваюць з тонкай фанеры ў выглядзе стужак. Шырыня стужак павінна складаць прыкладна – 10-15 сантыметраў.

 

На сценкі дадаткова можна наклеіць і іншыя накладкі з тонкай фанеры: напрыклад, зорку, альбо ромб. Накладкі прымацоўваюць да таго як папрыбіваюць сценкі да каркасу.

Усе часткі стойкі дасканала апрацоўваюць шкуркай, пакрываюць лакам. Вечку, плінтусы, карнізы і бакавыя накладкі робяць трошачку цямнейшымі, але таго ж колеру. Не належыць фарбаваць стойку пад штандар у яркія колеры!

Такія колеры для стойкі пад штандар непрымальныя


     
 

У іранічна-эканамічнай рубрыцы карысных парад чытай таксама:

 

1. Як сядзець так, каб было ўтульна

2. Як зберагчы сыр ад засыхання

3. Як гадаваць павукоў

4. Як зрабіць тарку для мыла

5. Як вызначыць памер абутку і зрабіць яго непрамакаемым

6. Як зрабіць, каб шкло ў акулярах не запацевала

7. Як абараніць шпакоў ад катоў

8. Як смачна прыгатаваць пацука: рэцэпты ад амерыканскіх дзяцей

9. Як зрабіць оваскоп

10. Як зрабіць аўтаматычную паілку для птушак

11. Як зрабіць батанізірку