Пад арэнднае жыллё ў Гродне аддалі яшчэ 14 кватэр. Большасць – без выгодаў

|

Адміністрацыя Ленінскага раёна прапануе пасяліцца ў гістарычным цэнтры Гродна.

На вуліцах Карла Маркса і Сацыялістычнай гаспадароў чакаюць двухпакаёўкі ў дамах 1890 года пабудовы.

 

У Кастрычніцкім раёне вызвалілася трохпакаёвая кватэра ў доме №28 па вуліцы Скоснай: агульная плошча 64,76 кв.м, пячное ацяпленне, халоднае водазабеспячэнне, прыбіральня дваравая, год пабудовы дома – 1910.

У двухпакаёўцы ў доме № 3 па вул.Друцк, пабудаванай у 1952 годзе, умовы аналагічныя: печ, халодная вада, прыбіральня на вуліцы і прывазны газ. Агульная плошча – 34,8 кв.м.

 

Ёсць варыянт пражывання ў адносна маладым доме 1980-га года.

Але тут умовы зусім спартанскія: агульная плошча двухпакаёвага жытла 29,84 кв.м, пячное ацяпленне, у двары не толькі прыбіральня, але і вада.

 

З усіх прапанаваных пад камерцыную арэнду кватэр самымі шыкоўнымі падаюцца

трох- і  двухпакаёўкі па вуліцы Леванабярэжнай №9.

Плошча 53,47 і 42,08 кв.м. адпаведна, ацяпленне, як і ў астатніх выпдаках, пячное, затое ёсць мясцовая каналізацыя і водазабеспячэнне.

 

Кватэры без выгодаў у камерцыйную арэнду гарадзенцам прапануюць не ўпершыню.

За адсутнасць гарачай вады, ацяплення, прыбіральні прадугледжаныя зніжкі па аплаце. Таму сваіх гаспадароў знойдзе і нядобраўпарадкаванае жытло.

 

Больш падрабязная інфармацыя пра новыя варыянты арэнднага жылля ў Гродне – на сайце Гродзенскага гарвыканкама.