Джаз у гродзенскім замку
Ён пройдзе на адкрытай пляцоўцы на тэрыторыі Новага замку.
Сярод удзельнікаў – эстрадна-сімфанічны аркестр Беларускага ўніверсітэта культуры і мастацтва, мінскае джаз-трыо пад кіраўніцтвам Уладзіміра Міхновіча, літоўскія і польскія калектывы.
Гродна на фестывалі прадставяць эстрадны аркестр Гродзенскай абласной філармоніі, гродзенская джаз-група “Stop time”, джазавы ансамбль пад кіраўніцтвам Юрыя Венедыктава.
Гэта першы маштабны джазавы фестываль, які пройдзе ў Гродна. Магчыма, ён стане штогадовым.