Гродзенскі тэатр лялек запрашае на начныя спектаклі ды іншыя забавы для дарослых
25 кастрычніка гродзенскія лялечнікі запрашаюць гарадзенцаў на “Ноч у тэатры”.
Праграма ў гэты вечар пачнецца ў 22.00
Падрабязнасці “Твайму стылю” распавяла літаратурны рэдактар тэатра Ганна Фартальнава.
Упершыню гледачоў запросяць на экскурсію па закуліссі тэатра.
Гарадзенцам пакажуць, што адбываецца за сцэнай, як працуюць людзі, якія звычайна застаюцца незаўважнымі: майстры святла, гуку, змены дэкарацый. У файе размесцяць выставу лялек.
Адпаведны настрой будзе ствараць жывая музыка ў выкананні музыкаў “Гарадзенскай капэлы”.
У 22.30 гледачоў запросяць на спектакль «Сон у летнюю ноч» – легкадумную камедыю паводле п’есы Шэкспіра.
Квіток на акцыю “Ноч у тэатры” каштуе 60 тысяч.
31 кастрычніка тэатр лялек адкрые дзверы для тых, хто адзначае Halloween.
У гэты вечар у праграме – спектакль па матывах твораў М.Гогаля «Вій. Страшная помста» (на здымку), пачастунак ад афіцыянтаў-вампіраў, прафесійны грым для ўдзельнікаў Halloweenа і конкурс на лепшы касцюм.
Аўтары самых крэатыўнах строяў сярод іншых прызоў атрымаюць у падарунак квіткі на спектаклі.
Пачатак у 22.00.
Кошт квітка – 100 тысяч рублёў.
Ідэю начных спектакляў Гродзенскі тэатр лялек “падгледзіў” у сваіх замежных калег.
Такім чынам у тэатр спадзяюцца прыцягнуць новых гледачоў.
Здымак http://www.interfax.by