“Гроднаграмадзянпраект” паказаў будучыя праекты

| Без катэгорыі

Экспанаваныя як здзейсненыя праекты, так і тыя аб’екты, якія знаходзяцца акурат у працэсе рэалізацыі: абласная філармонія, моладзевы цэнтр па вул.Касманаўтаў, цэнтр рамёстваў на Рэйманта.

Асаблівую ўвагу, як заўжды, прыцягваюць планы на будучыню. Тут можна дэталёва разгледзець перспектыўнае спраставанне вуліцы Каліноўскага, арганізацыю паркінга ля Скідзельскага рынка,спартовага комплекса на месцы былой ваеннай часткі па вул. Пралетарскай.

Цэнтр рамёстваў па вул. Рэйманта

 

Але найбольш контраверсійным з’яўляецца праект амфітэатра на Леванаберажнай, які будзе недарэчна адцяняць асноўную дамінанту – Францішканскі касцёл (глядзі ніжэй).