Лёс дзяўчынкі вырашаць сацыяльныя работнікі

|

Сталі вядомымі падрабязнасці здарэння, якое адбылося 11 чэрвеня, калі супрацоўнікі міліцыі знайшлі на прыпынку на вуліцы Урублеўскага немаўля ў вазку.

Меркавалася, што дзіця пакінула на прыпынку маці, якая пачала шукаць дзяўчынку толькі на наступны дзень.

Высветлілася, што маці ў дзень здарэння была па-за межамі Гродна, пакінуўшы малую на бабулю. Бабуля і забылася ўнучку на прыпынку. 42-гадовая жанчына была напатпітку і ў кампаніі сужыцеля.

Маці дзяўчынкі, якая вярнулася на наступны дзень, прыйшла за дзіцём. Аднак бабуля нават не ўзгадала, дзе магла пакінуць дзіця. Маці ў роспачы звярнулася ў міліцыю, дзе і даведалася, што малая знаходзіцца пад наглядам у шпіталі.

Пытанне пра пазбаўленне маці бацькоўскіх правоў пакуль не падымаецца, але за сям’ёй будуць назіраць.