Гарадзенцаў запрашаюць на суботнік у лес

|

У бліжэйшую суботу Гродзенскі лясгас заахвочвае гарадзенцаў прыбраць лес ад смецця і несанкцыянаваных сметнікаў.

Перадусім супрацоўнікі лясгасу заклікаюць гаспадароў дачных участкаў ачысціць лясы ад смецця хаця б у радыюсе 100 метраў ад сдаводчых таварыстваў.

 

Сёлета акцыя ладзіцца пад дэвізам “Захоўваючы лес, мы захоўваем будучыню”.

Добраахвотнікі будуць працаваць у лясах уздоўж дарог рэспубліканскага прызначэння, у месцах адпачынку, куды найчасцей наведваюцца людзі і забываюцца прыбіраць за сабой.

Далучыцца да акцыі “Чысты лес” можа кожны ахвотны.

Даведацца, дзе і калі найбольш патрэбная вашая дапамога можна, звярнуўшыся ў Гродзенскі лясгас па тэлефоне 41-46-13.

 

Здымак http://chernogolovka.ru