Гарадзенскі слінгаквэст: 15 узроўняў за паўтары гадзіны
Гарадзенец Пётр Яраш ужо два гады з’яўляецца кардынатарам слінгаквэста па горадзе. Па яго словах, заданні вельмі простыя і падобныя на заданні ў праекце Night City, гульцом якога Пётр з’яўляецца ўжо працяглы час.
“Мы ладзім гульню па цэнтры – вуліцах ці аб’ектах прывязаных да Савецкай плошчы альбо да парка Жылібера. Працягласць – паўтары–дзве гадзіны” – кажа Пётр.
Гэтым разам на спабор выйшла дзевяць каманд, ад двух да пяці чалавек у кожнай. Скончыўся квэст у 13.00 у гарадзенскім парку Жылібера. Гульня стала выніковай падзеяй Сусветнага Тыдня Слінганашэння ў Гродне. Сёлета тыдзень праходзіў з 7 да 13 кастрычніка пад дэвізам “На карысць нам дваім”.
Здымкі аўтара і Вольгі Мілавай