Гродзенскі “Нёман” у хатняй гульні разграміў салігорскі “Шахцёр” з лікам 7:0
Перыяд 1. “Нёман Гродна” – Аляксандр Маляўка (Андрэй Коршунаў, Сяргей Маляўка) 5:32.
Перыяд 2. Галоў не было.
Перыяд 3. “Нёман Гродна” – Вячаслаў Лісічкін (Аляксандр Усенка) 6:40;
“Нёман Гродна” – Аляксандр Усенка (Вячаслаў Лісічкін, Віктар Андрушчанка) 7:27;
“Нёман Гродна” – Сяргей Дрозд (Станіслаў Лапачук, Віталь Кірушчанкаў) 8:08;
“Нёман Гродна” – Іван Мядзель (без перадач) 8:33;
“Нёман Гродна” – Яраслаў Масленікаў (большасць) (Станіслаў Лапачук) 12:55;
“Нёман Гродна” – Аляксандр Маляўка (большасць) (без перадач) 16:58.
На пасляматчавай прэс-канферэнцыі галоўны трэнер “Шахцёра” Андрэй Гусаў адзначыў:
– Не скажу, каб супернік чымсці нас глабальна аглушыў, проста так мы ў гэтым сезоне яшчэ не памыляліся, ні ў водным матчы. З сямі галоў у нашую браму пяць узніклі ў выніку грубейшых памылак.
Дзмітрый Краўчанка, галоўны трэнер “Нёмана”, пагадзіўся, што каманда дала суперніку пачаць гульню і пастаралася выкарыстаць ягоныя памылкі. І гэта атрымалася.
align=”” alt=”Image 35630″ >
11 кастрычніка “Нёман” на хатняй пляцоўцы перамог “Юнацтва-Мінск”, адарваўшчыся ад асноўнага суперніка на 7 ачкоў.
Паводле http://www.hcneman.by