З серады на Гарадзеншчыну вернуцца начныя замаразкі

|

У бліжэйшую ноч чакаецца невялікі дождж. Часамі туман.

Вецер слабы няўстойлівы. Тэмпература паветра +8…+10°С.

 

Днём 15 кастрычніка паветра прагрэецца да +11…+13ºС, па вобласці да +15ºС.

 

16 кастрычніка будзе воблачна з праясненнямі, месцамі кароткачасовыя дажджы, уначы і раніцай у асобных раёнах туман.

Вецер слабы няўстойлівы.

Тэмпература паветра ўначы +3…+8°С, днём +8…+13°С.

 

17 кастрычніка чакаецца пераменная воблачнасць, без істотных ападкаў. Уначы і раніцай у асобных раёнах туман.

Вецер паўночны з пераходам на паўднёвы 3-8 м/с.

Тэмпература паветра ўначы 0…-4°С, месцамі +1…+5°С.  Днём +7…+12°С.

 

Паводле папярэдняга прагнозу “Гроднааблгідрамету”, 18 кастрычніка ўначы чакаецца надвор’е без істотных ападкаў, раніцай і днём на большай частцы кароткачасовыя дажджы. Тэмпература паветра ўначы +1…+6°С, днём +8…+13°С.

 

19 кастрычніка ўначы месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы, днём без істотных ападкаў.

Уначы на большай частцы тэрыторыі замаразкі да 0…-4°С, месцамі тэмпература паветра +1…+4°С, днём  +5…+10°С.

 

20 кастрычніка пераважна без ападкаў, толькі ў крайніх паўночных раёнах кароткачасовыя дажджы.

Тэмпература паветра ўначы +1…+4°С, месцамі замаразкі да 0…-3°С,  днём +7…+12°С.