У Новым замку ўзгадалі часы Стэфана Баторыя

|

Шаснаццаць выступоўцаў , сярод якіх Генадзь Семянчук, Аляксей Шаланда, Юры Бохан і інш., закрануць на працягу дзвух дзён тэмы архітэктуры, нумізматыкі, вайсковай справы, датычныя гісторыі нашага горада другой паловы XVI ст.

Адным з першых выступіў Уладзімір Бачкоў, аўтар праекту рэстаўрацыі Старога замка. Сапраўды, падчас дыскусіяў аб мажлівых варыянтах аднаўлення каралеўскага замка паўставала пытанне: якую эпоху ўзяць за прыклад?

 

Як вядома, у 1579 г. пачалася перабудова гатычнага замку Вітаўта ў рэнесансны замак Баторыя, які паўстаў па праекце архітэктара Санці Гучы. Прааналізаваўшы гравюру Тамаша Макоўскага 1600 г., а таксама аналагічныя працы Гучы ў Еўропе, Бачкоў прапанаваў праект рэканструкці замка ў стылі рэнесанс.

align=”middle” alt=”канферэнцыя Гродна ў часы Стэфана Баторыя” >

Алег Трусаў, які займаўся археалагічнымі даследваннямі Старога замка ў 1980-х, прысвяціў свой даклад печам і кафлярству ў замку Баторыя. Дарэчы, старшыня ТБМ заўважыў, што беларусам слушна было б ужываць форму “Сцяпан Батура” (якая зафіксаваная ў беларускіх крыніцах), замест польскага варыянту “Стэфан Баторы”. Сапраўднае імя караля – Іштван Батор – як бачым, прыняла на яго новай радзіме адразу некалькі формаў.

У другі дзень, 18 кастрычніка, канферэнцыя пачалася ў 9.30, заканчэнне запланавана на 16.30.

 

Здымкі Яна Лялевіча