Увага! Змяніліся ўмовы ўезду ў краіны Шэнгенскай зоны
Новыя правілы пачынаюць дзейнічаць з 18 кастрычніка.
Цяпер на мяжы памежнікі (польскія, літоўскія, нямецкія і г.д.) будуць правяраць сумарную колькасць дзён, які чалавек з шэнгенскай візай правёў за апошнія 180 дзён. Калі такіх дзён набярэцца 90 – вас проста не пусцяць за мяжу.
Пры гэтым, як паведамляе Тэлеграф, не мае значэння, якой з краін была выдадзеная шэнгенская віза.