Хакеісты “Нёмана” з цяжкасцю адолелі горшую каманду чэмпіянату
І вось аўтсайдэр бярэ ачко ў гасцёх у лідэра, прайграючы толькі ў дадатковы час!
Асобныя інтэрнэт-каментатары нават пачалі праводзіць паралелі з “дзіўнай” паразай гарадзенскай камандзе на фінішы мінулагодняга чэмпіянату ад “Ліды”. Тады, на думку многіх заўзятараў, гарадзенцы спрабавалі такім чынам размінуцца ў рашаючай стадыі чэмпіянату з моцным сталічным “Юнацтвам”.
У гульні з “Магілёвам” гарадзенцы вялі з лікам 2-0 (вызначыліся Андрушчанка і І. Усенка), але ў апошнія хвіліны сустрэчы дазволілі супернікам параўняць лік.
Перамогу камандзе Дзмітрыя Краўчанкі прынёс буліт, рэалізаваны гульцом зборнай Беларусі Сяргеям Драздом на 2-й хвіліне дадатковага часу.
Наступную сустрэчы гарадзенцы згуляюць 21 кастрычніка ў гасцёх у свайго суперніка па мінулагоднім фінале – жлобінскага “Металурга”. Сёлета гэтую каманду пакінулі многія вядучыя гульцы і яна займае толькі 5-е месца ў турнірнай табліцы.
18 кастрычніка. “Нёман” – “Магілёў” 3-2 (у дадатковы час)
На здымку: гарадзенцы святкуюць другую закінутую ў браму “Магілёва” шайбу