Уводзяцца больш суровыя пакаранні за п’янства за рулём (інфаграфіка)

|

Толькі за першыя паўгады на дарогах Беларусі было затрымана больш за 20 тысяч чалавек. Па віне п’яных кіроўцаў за гэты перыяд загінулі 35 чалавек. Яшчэ 234 чалавекі былі пакалечаныя.

 

Так, у Гродне вялікі рэзананс мела аварыя ў Каробчыцах, якая забрала жыццё сямейнай пары. У крыві жанчыны-кіроўцы, якая справакавала здарэнне, было выяўлена 1,7 праміле алкаголю.

 

У Беларусі дазволеная норма ўтрымання алкаголю ў крыві складае 0,3 праміле. Для параўнання:

 

0 праміле:
Расія, Венгрыя, Румынія, Славакія, Чэхія, Эстонія, Турцыя

0.2 праміле: 
Кіпр, Польшча, Нарвегія, Швецыя

0.4 праміле: 
Літва

0.5 праміле: 
Аўстрыя, Бельгія, Балгарыя, Германія, Грэцыя, Іспанія, Італія, Галандыя, Партугалія, Сербія, Фінляндыя, Францыя

0.8 праміле: 

Англія, Андора, Ліхтэнштэйн, Люксембург, Мальта, Ірландыя

 

Вось як прыкладна можна вылічыць колькасць алкаголю ў арганізме ў залежнасці ад гатунку і колькасці выпітага, а таксама ад часу, які мінуў ад моманту выпіўкі (разлік зроблены на мужчыну ва ўзросце 45 год вагой каля 80 кг. У выпадку жанчын да паказчыкаў часу трэба дадаць 20%).

  

Памеры пакаранняў за кіраванне транспартам у п’яным стане ў іншых краінах