Валейбольны “Камунальнік” пачаў чэмпіянат з перамогі

|

Вясковая каманда з-пад Гродна толькі нядаўна гуляе ў эліце беларускага чэмпіянату і пакуль без асаблівых поспехаў (хоць сам выхад вясковай каманды ў вышэйшую лігу – ужо само па сабе дасягненне).

 

Вось і зараз маладыя хлопцы самабытнага трэнера Аляксея Гедройця саступілі куды больш дасведчаным “камунальнікам” з лікам 0-3.

 

Перад пачаткам гэтага сезона гарадзенская каманда ўмацавалася дасведчаным латвійскім легіянерам Уладзіславам Хатулёвым, а таксама былыя гульцы зборнай Беларусі Аляксандрам Елістратавым і Раманам Аплевічам.

 

Каманда Віктара Бекшы напэўна і сёлета будзе адным з галоўных прэтэндэнтаў на медалі чэмпіянату.

 

Пазмагаецца за п’едэстал чэмпіянату і жаночы “Нёман”. У суботу нашыя дзяўчаты перамаглі “Надзею” (3-0).

 

19 кастрычніка.

Мужчыны. “Камунальнік” – “Легіён”, Абухава 3-0

Жанчыны. “Нёман” – “Надзея”, Гомель 3-0