“Я – самы рэабілітаваны”. У Гродне прайшлі спаборніцтвы інвалідаў па зроку

|

Абласны конкурс па элементарнай рэабілітацыі прайшоў на базе ўнітарнага прадпрыемства “Фільтр” Беларускага Таварыства інвалідаў па зроку.

Свае здольнасці да самастойнага жыцця дэманстравалі інваліды 1 групы.

14 удзельнікаў з Гродна і чатырох раёнаў Гродзенскай вобласці паказалі неверагодную знаходлівасць  у  імкненні да перамогі і шчырае жаданне падзяліцца сваім досьведам з сябрамі па няшчасці.

align=”” alt=”Image 35831″ > 

Адно з заданняў – знайсці на дыску патрэбны файл і адправіць яго па электроннай пошце на ўказаны журы адрас.

 

Удзельнікі конкурса пішуць сачыненне рэльефна-кропкавым шрыфтам.

 

Канкурсантам прапанавалі прайсці па вызначаным журы маршруце ў раёне вуліцы Дзяржынскага.

Абавязковая ўмова – выкарыстанне тросці.

 

Пераможцамі ў большасці намінацый сталі гарадзенскія ўдзельнікі конкурса.

 

Мэта конкурса па элементарнай рэабілітацыі “Я – самы рэабілітаваны” – сфармаваць у пазбаўленых зроку людзей матывацыю да самаразвіцця, дапамагчы павысіць асабісты і сацыяльны статус, сфармаваць актыўную жыццёвую пазіцыю, паказаць магчымасці інвалідаў па зроку самастойна арыентавацца ў штодзённым жыцці, на працоўным месцы і на вуліцы.