Па мясцінах трагічнай габрэйскай гісторыі

|

Візіт нямецкай дэлегацыі ў Беларусь адбудзецца з 23 да 26 чэрвеня.

Галоўнай яго мэтай з’яўляецца ўдзел у адкрыцці мемарыяльнага камня ў памяць пра дэпартаваных у Мінскае гетта і забітых там берлінскіх габрэяў.

Жалобны мітынг з гэтай нагоды адбудзецца 25 чэрвеня ў сталіцы на месцы былых габрэйскіх могілак па вул. Сухой.

У склад замежнай дэлегацыі ўваходзяць прадстаўнікі Канцэлярыі сенату Берліна па пытаннях культуры Райнэр Клемке, старшыня Габрэйскай супольнасці Берліна Лала Зюскінд, старшыня Фонда “Помнік забітым габрэям Еўропы” Увэ Ноймерэр і шэраг іншых грамадскіх дзеячоў з Германіі.

На здымку: фрагмент экспазіцыі музэя ў Навагрудку

Фота: novogrudok.multiply.com