Жыў, каб была Айчына

|

У гэты дзень у памяшканні Таварыства Беларускай Школы пройдзе прэзентацыя кнігі паэтычных прысвячэнняў Васілю Быкаву “Пасланец мужнасці”. Імпрэза пачнецца ў 18.30 па вул. Будзёнага, 48а.

Як паведаміў “Твайму стылю” ініцыятар святкавання Мікалай Мельнікаў, у гэты ж дзень прадстаўнікі грамадскасці горада наведаюць музэй Быкава, дзе ўскладуць кветкі да партрэта і бюста пісьменніка.

На здымку: Мікалай Мельнікаў і паэтка Данута Бічэль у музэі Быкава ў Гродне

Фота: museum-grodno.by.ru