Гарадзенцы – пра БНФ і яго ролю ў атрыманні Беларуссю незалежнасці
“Ну, заслуга была. У кожным руху ёсць нейкі сэнс: калі апраўдвае, значыць жыве, а калі не — зжывае сябе. Таму я лічу, што рух быў моцны для Беларусі”.
“БНФ? Гэта ў Літве падсабіў там, на Украіне — карацей, дзе былі нацыялістычныя настроі больш моцныя”.
“Што Беларусь стала незалежнай? Я не буду нічога гаварыць, таму што працую тут, дзе працуе ўвесь БНФ, вось за гэтымі сценамі. Усё, я маўчу, каб працу не страціць. За тое, што гавару пра БНФ што-небудзь, вой, пра БРСМ…”
“Заслуга БНФ? Ды, напэўна, ніякай. Савецкі Саюз разваліўся, і папросту Беларусі ўжо дзявацца не было куды. Я, шчыра кажучы, ні ўладаў заслугі не бачу, ні БНФ — папросту яно так атрымалася. Беларусь — напэўна, адзіная краіна, якая не ішла да незалежнасці, супраць яе волі так атрымалася”.
“БНФ не можа рэальна даваць большае, чым сам народ да чаго імкнецца. Цялега не можа быць наперадзе ад каня, або вагончык — ад цягнічка. Карацей, БНФ ні лепшую і ні горшую ролю не адыграў, лакаматывам, на жаль, не быў”.
Больш меркаванняў слухайце ў аўдыёфайле.