Міліцыя прыглядаецца да ровараў
Як паведаміў “Твайму стылю” супрацоўнік Упраўлення ДАІ па Гарадзенскай вобласці Алег Дук, галоўнай прычынай акцыі, якая распачалася 10 чэрвеня, стаў рост колькасці здарэнняў, справакаваных веласіпедыстамі.
Калі ў мінулым годзе такіх выпадкаў было зафіксавана ўсяго сем (і ўсе без смяротных выпадкаў), то сёлета – ужо 10. Пры гэтым 4 чалавекі ў выніку гэтых здарэнняў загінулі.
У час акцыі міліцыя звяртае асаблівую ўвагу на наяўнасць у веласіпедыстаў светаадлюстроўваючых элементаў. Штраф за іх адсутнасць складзе 17,5 тыс. рублёў.
Па словах сп. Дука, ад моманту пачатку акцыі парушэнняў з боку ўладальнікаў ровараў пакуль не выяўлена.
Фота: blrovar.blogspot.com