Наваградак з’явіўся на Зялёнай мапе
Зялёная мапа – гэта грамадскі інтэрактыўны праект, мапа ў інтрэнэце, на якой нанесеныя пункты збору другасных матэрыяльных рэсурсаў і непатрэбных рэчаў (напрыклад, бібліятэкі, якія прымаюць кнігі ў дар, сацыяльныя цэнтры і рэлігійныя арганізацыі, якія збіраюць вопратку і г.д.).
– З аднаго боку, карысна, калі людзі ведаюць канкрэтныя месцы ў сваім горадзе, дзе прымяюць адыходы. З іншага – праекты, падобныя Greenmap.by, фармуюць і агульны кантэкст праблемы. Людзі пачынаюць не проста разумна пазбаўляцца ад хламу, але і задумваюцца пра тое, чаму важна другасную сыравіну адпраўляць на перапрацоўку, а небяспечнае смецце – у спецыяльныя кантэйнеры, – распавядае наваградскі валанцёр праекта “Зялёная мапа” Арцём Быстрык.
У Наваградку ініцыятыву ахвотна падтрымалі мясцовыя ўлады.
Арцём звярнуўся ў гарвыканкам і адразу атрымаў дакладны спіс пунктаў прыёму сыравіны, які цалкам адпавядаў рэчаіснасці.
У Гродзенскай вобласці “Зялёную мапу” акрамя Наваградка маюць Гродна, Ліда і Слонім.
Наступным стане горад, дзе з’явіцца чалавек, які збярэ, апрацуе і спраўдзіць інфармацыю для Greenmap.by.
Дадаць свой населены пункт на мапу можа кожны!
На ўжо існыя мапы можна дадаваць новыя пункты збору адыходаў альбо непатрэбных рэчаў.
Праект “Зялёная мапа” рапачаты ў ліпені 2012 года Цэнтрам экалагічных рашэнняў.
Усю інфармацыю можна атрымаць у Грамадскім інфармацыйным цэнтры па пытаннях хімічнай бяспекі і адыходаў – тэл. 8017 237 40 70.
Паводле прэс-рэлізу