Якімі павінны быць помнікі знакамітым гарадзенцам?
Сваё арыгінальнае бачанне манументаў Давыду Гарадзенскаму, Тызенгаўзу, Стэфану Баторыю, Вітаўту мастак выклаў у відэапрэзентацыі.
Патрэба такіх помнікаў даўно наспела і гродзенцы ўжо неаднаразова выказваліся аб тым, якіх герояў яны хочуць бачыць на сваіх вуліцах і плошчах.
Пакуль не рэалізаваны ніводны з праектаў, хаця помнік Максіму Багдановічу збіраліся паставіць ужо ў канцы 2011 або пачатку 2012 г.
Спадзяемся, што зробленая шаноўным мастаком работа стане важным штуршком для адраджэння працы па ўшанаванні знакамітых гродзенцаў.