Чакаем падвышэння кошту аплаты за праезд
У інтэрв’ю «СБ-Беларусь Сегодня» першы намеснік генеральнага дырэктара прадпрыемства “Гроднааблтранс” Аляксандр Карповіч паскардзіўся днямі, што гарадскі транспарт працуе на мяжы магчымасцяў.
Гарадзенцы ўсё часцей ездзяць “зайцамі” – толькі за першыя 4 месяцы года было аштрафавана 15 тыс. безбілетнікаў!
На думку сп. Карповіча, наспеў час павялічыць як памер штрафу за бізбілетны праезд, так і плату за карыстанне грамадскім транспартам.
Цяперашні кошт квітка ў 500 руб. быў усталяваны амаль 2 гады таму. Выдаткі транспартнікаў за гэты час істотна выраслі: толькі кошт паліва ўзрос у тры разы.
“Гроднааблтранс” звярталася ў Міністэрства эканомікі з просьбай дазволіць паквартальна ўздымаць кошт аплаты за праезд, каб кампенсаваць страты і абнаўляць гарадскі транспарт.
Сталічныя чыноўнікі, аднак, пакуль не далі дазволу на такую ініцыятыву.
Фота: transphoto.by.ru