“Ноч у тэатры” ўпершыню прайшла ў гарадзенскім Тэатры Лялек
Пераможцы віктарыны мелі права адкрыць заслону ды выключыць святло перад пачаткам спектаклю. Працаваў не толькі музей, але і буфет.
Начныя наведванні розных устаноў – вядомая ў свеце форма папулярызацыі культуры. Напрыклад, у Кракаве з мая па верасень штомесяц адбываюцца: Ноч музеяў, Ноч тэатраў, Ноч джазу, Сакральная ноч (праводзяцца экскурсіі па храмах) і Ноч паэзіі. Наведванне мерапрыемстваў у іх межах – бясплатнае.
У Гродне да гэтага часу адбываліся толькі “Ночы ў музеі”.