Дактары змагаюцца за жыццё ахвяр сутыкнення легкавога аўто з аўтобусам
У раёне развязкі аўтадарогі “Мінск-Гродна” і вуліцы Леніна г.п. Скідзель насустрач аўтобусу выляцеў “Опель”.
Кіроўца легкавога аўтамабіля з’язджаў з галоўнай дарогі ў кірунку Мастоў.
Паводле папярэдняй інфармацыі, ён няправільна абраў хуткасць, згубіў кіраванне, і машыну вынесла на сустрэчную паласу.
Ад удару іншамарку разгарнула на дарозе, пярэднюю частку машыны цалкам расплюшчыла.
Усе, хто ехаў у “Опелі”, атрымалі сур’ёзныя траўмы. Кіроўца і пасажырка знаходзяцца ў рэанімацыі, яшчэ 2 пасажыры пацярпелі меньш. Рамнём бяспекі скарыстаўся толькі адзін з іх.
Пасажырам міжгародняга аўтобуса медыцынская дапамога не спатрэбілася.
Знішчыны ў аварыі “Опель” у гэты дзень павінны быў змяніць гаспадара.
Уладальнік машыны разам з пакупніком ехалі ў Ваўкавыск здымаць аўто з уліку.
За руль “Опеля” сеў будучы гаспадар.
Ён і лічыцца вінаватым у аварыі.
Паводле http://gaigrodno.by