Польска-беларускі графічны конкурс запрашае ўдзельнікаў
Праекты на конкурс “Дызайн у народным стылі!” могуць выконвацца ў форме рэкламнай прадукцыі, карыснага дызайну, фірмовага стылю і малых форм гарадской архітэктуры.
Прыкладамі культурнай спадчыны польска-беларускага памежжа можна лічыць, напрыклад, драўляныя ўпрыгожванні дамоў, ткацтва альбо беларускія ручнікі.
Да ўдзелу запрашаюцца ўсе ахвотныя, у тым ліку архітэктары, аўтары прамысловага дызайну, графічнага дызайну і г.д. ва ўзросце 18-30 гадоў з Польшчы і Беларусі, якія цікавяцца народнымі рамёствамі і дызайнам.
Прымаюцца праекты, адпраўленыя па пошце да 3 лістапада.
Конкурсныя працы разам з запоўненай формай трэба накіраваць на эл. адрас ludowydizajn@drumla.org.pl.
Першы прыз у асноўным конкурсе – прафесійны графічны планшэт Wacom Intuos Pro M, а таксама публікацыя профілю пераможцы ў каталогу творчых галін Крэатыўны Дызайн.
Усе работы фіналістаў будуць апублікаваныя ў матэрыялах па выніках конкурса і прадстаўленыя на выставе ў галерэі Ślendzińskich у Беластоку.
Ганаровы патрон праекта – маршалак Падляскага ваяводства Зігмунт Дваржаньскі.
Падрабязнасці і форма заяўкі – у далучаных файлах.
Здымак http://data22.gallery.ru