Гарадзенскія сіноптыкі папярэджваюць пра ўзмацненне ветру
У бліжэйшыя суткі чакаецца пераменная воблачнасць, без істотных ападкаў.
Вецер паўднёва-заходні 6-11 м/с, парывы да 14 м/с, уначы парывы да 15-18 м/с.
Тэмпература паветра ўначы +11…+13°С, днём +14…+16ºС.
У наступныя двое сутак характар надвор’я не зменіцца, уначы і раніцай у асобных раёнах Гродзенскай вобласці будзе туман.
Вецер паўднёва-заходні 4-10 м/с.
Тэмпература паветра будзе паступова зніжацца.
30 кастрычніка ўначы +4…+9°С, днём +9…+14°С.
31 кастрычніка ўначы +2…+7°С, днём +7…+12°С.
Паводле папярэдняга прагнозу, 1 лістапада будзе без ападкаў, уначы і раніцай у асобных раёнах туман.
Тэмпература паветра ўначы 0…+5°С, днём +7…+12°С.
2 лістапада ўначы ў асобных раёнах Гарадзеншчыны магчымыя невялікія дажджы, днём без істотных ападкаў.
Уначы і раніцай у асобных раёнах туман, ад +1…+6°С уначы, днём +6…+11°С.
3 лістапада без істотных ападкаў.
Тэмпература паветра ўначы 0…+5°С, днём +8…+13°С.
Здымак http://st-vestnik.ru