Апытанне ў Гродне: Ці варта канфіскоўваць машыны ў нецвярозых вадзіцеляў?
“Правільна, няма чаго піць за рулём! Добра”.
“Караць трэба вадзіцеля, а не гаспадара машыны”.
“Супраць! Таму што гэта ўласнасць. Я п’яным не езджу, але маю маёмасць і не хачу, каб у мяне забіралі. Калі нехта іншы ўзяў маю машыну – сын ці знаёмы без даверанасці – і пападзецца? Калі я даваў, ён цвярозы быў, а праз гадзіну – п’яны”.
“Правільна. Увогуле нельга піць за рулём. Адназначна! А то – забойца…”
“Якое правільна?! Трэба паболей грошай сарваць з людзей, вось і ўсё! Калі нічога не здарылася, злавілі, навошта машыну канфіскоўваць? А калі гэта машына не свая?”
“Парадак павінен быць на вуліцах. У мяне правоў няма, але я ведаю, што такіх трэба караць вельмі жорстка”.
“Забіраць нельга, а пазбаўляць правоў – іншая рэч. Ну правы і так забіраюць, але каб машыну забіраць – я гэтага не разумею”.
Іншыя адказы слухайце ў аўдыясюжэце.