Творы мастачкі з Зельвы дэманстраваліся ў Празе

| Без катэгорыі

На выставе былі прадстаўленыя фотаздымкі, графічныя творы, жывапіс, падрыхтаваныя амаль 130 мастакамі-аматарамі і прафесіяналамі. Ганаровым сябрам журы на выставе быў славуты чэшскі спявак Карэл Гот.

 

Юля Качук нарадзілася ў Зельве. Яе бацька Юры Качук з’яўляецца вядомым краязнаўцам, а таксама знаўцам беларускай кухні. Яго кніга “Моц смаку” з’яўляецца адной з найлепшых беларускіх кулінарных кніг. Маці Юлі працуе настаўніцай.

 

У школьныя гады Юля была рэдактаркай газеты “Зяльвяначка”, лаўрэатам і дыпламантам літаратурнага конкурса “Дзень зямлі”.

 

Гэтую працу Юлі Качук бачылі жыхары і госці Прагі, якія цікавяцца сучасным мастацтвам


Зараз дзяўчына жыве і вучыцца ў Празе, дзе і спрабуе сябе ў графіцы.

 

Фота: http://prazsky.denik.cz