У Капцёўцы сяляне патрабуюць спыніць знішчэнне свінняў
Сход прайшоў каля будынка сельсавету.
У ім узялі ўдзел каля 30 сялянаў. На сход былі запрошаныя старшыні райвыканкаму, сельсавету і калгасу. Калі старшыні сельсавету і калгасу ў сходзе ўдзельнічалі, то замест старшыні райвыканкаму прыехалі міліцыянты і людзі ў цывільным з Гродна, якія здымалі мітынгоўцаў на фота і відэа, распавёў жыхар Капцёўкі, каардынатар аргкамітэту БХД па Гарадзеншчыне Мікола Баўсюк.
На сход таксама запрасілі журналістаў “Белсату”, але ўлады не далі ім здымаць тое, што адбывалася.
Заклікаў сялянаў разыходзіцца і старшыня СПК Рышард Папко, у той час як старшыня сельсавету Іван Сліжэўскі часта нават не меў чаго адказаць на пытанні мітынгоўцаў.
На сходзе сяляне, у некаторых з якіх шматдзетныя сем’і, адзначалі, што знішчэнне свінняў пакіне іх без сродкаў да існавання.
Гучалі заклікі і да актыўнай абароны прыватных гаспадарак.
Здымак http://5min.by