Еўрасаюз прафінансаваў вывучэнне і захаванне традыцыйнай культуры ў Лідскім раёне
Лідскі райвыканкам і Цэнтр культуры Тракайскага раёна Літвы сумесна працуюць у кірунках развіцця транспамежнага турызму, прэзентацыі культурнай спадчыны рэгіёнаў ЕС і ўмацавання культурных сувязей.
Агульны бюджэт праекта – 165, 8 тысяч еўра.
Ад ЕС Лідскі райн атрымаў амаль 56 тысяч еўра, яшчэ 8,2 тысячы дадаў райвыканкам.
У межах праекта ў Лідзе і Троках пройдзе 5 сумесных фальклёрных фэстаў з кірмашамі традыцыйных рамёстваў і ўдзелам народных калектываў абодвух рэгіёнаў.
Лідскія рамеснікі навучаць вучняў пяці літоўскіх школ майстэрству керамікі і выцінанцы. Літоўскія майстры правядуць з беларускімі дзецьмі заняткі па пляценні з лазы і фелтынгу (валянні).
Дзеля збору гістарычнага матэрыялу і інфармацыі пра традыцыйныя рамёствы, святы, стравы рэгіянальнай кухні, вуснай народнай творчасці запланаваныя экспедыцыі ў аддаленыя раёны вёскі Лідчыны.
Па выніках двух экспедыцый ужо сабраныя матэрыялы пра беларускае традыцыйнае вяселле, ткацтва, вышыўку, традыцыі апрацоўкі льна і цацкі свісцёлкі.
Праца ў межах праекта працягнецца да жніўня 2014 года.
Тады ж у Літве пройдзе транспамежны фэст народнай творчасці і рамёстваў пад назвай “Дух продкаў жыве ў нашых сэрцах”.
Вынікам праекта стане выданне буклетаў і DVD-дыскаў на беларускай, літоўскай і ангельскай мовах.
Паводле http://www.belta.by
Здымак http://kraj.by