Як святкавалі Хэлоўін у Гродне: Кубік, Жывы час, Тэатр Лялек
Крама-клуб настольных гульняў “Кубік” прапанавала сабрацца на гульнятэку. Адмыслова для гэтага дня быў падрыхтаваны набор гульняў зомбі-тэматыкі.
У сяброўскай атмасферы правесці вечар можна было і ў антыкафэ “Жывы час”. У абодвух месцах наведнікі маглі атрымаць тэматычны хэлоўінскі грым.
Другі раз у гэтым месяцы прайшла начная імпрэза ў Тэатры Лялек. Як і мінулым разам, квіткі былі раскупленыя загадзя. Супрацоўнікі тэатр пастараліся, каб вечар быў уражваючым і запамінальным для наведнікаў: іх чакаў прафесійных грым, чырвонае віно, конкурс на найлепшы касцюм і спектакль “Вій. Страшная помста”.
Здымкі Яна Лялевіча