Жыхары Гродна – пра жаданне Турцыі, Індыі і Сірыі далучыцца да Мытнага саюза

| Без катэгорыі

“З Індыяй, можа, і някепска сябраваць. Але ўсё ж такі нашы эканамічныя інтарэсы і геапалітычныя павінны на заходнім кірунку палягаць. Таму што мы, як бы там ні было, геаграфічна — частка Еўропы, і там трэба шукаць свае інтарэсы. Там якраз у нас поўны заняпад”.

 

“Я супраць, адразу адказваю. Я толькі за Еўрасаюз”.

 

“Я думаю, такія, як Індыя, можа, і могуць быць. Наконт Турцыі сумняваюся, таму што яна не скажу каб пастаянна была ў міры. А Сірыя? Сірыі яшчэ трэба паўстаць на ногі, а там паглядзім”.

 

“Я супраць. З гэтымі краінамі ў нас нічога агульнага няма”.

 

“Сірыя? Дык у Сірыі вайна ідзе. Пакуль вайна не закончыцца, як яна можа? Хоча — так, але там вайна! Што яна хоча, нічога не значыць”.

 

Іншыя адказы слухайце ў аўдыярэпартажы.

 

Здымак gazeta.zn.ua